16 сьнежня - акцыя салідарнасьці ў інтэрнэце
Супольнасць "Трэцi Шлях" прыносiць прабачэннi ў сувязi з выпадкам рассылкi аб сайце 16.3dway.org Мы не маем анiякага дачынення да гэтай рассылкi, але ўсе ж прыносiм свае прабачэннi за гэты iнцыдэнт.
» падрабязнасцi тут

   Мы з вамі жывем у эўрапескай краіне, якая зьбілася з шляху дэмакратыі і прагрэсу. У ёй безь сьлядоў зьнікаюць людзі, якія наважыліся сказаць "не!" тыраніі.

   У ёй забіваюць журналістаў, якія не баяцца несьці людзям праўду пра таталітарны рэжым. Зь нядаўніх часоў паводле законаў ГЭТАЕ краіны можна трапіць у турму за крытыку існуючых тут парадкаў.

   І ГЭТА краіна - НАША Беларусь!

   У НАШАЙ краіне адымаюць магчымасьць выпісваць незалежную прэсу.

   У НАШАЙ краіне няма тэлевізіі і радыё, якое агучвала б меркаваньні, адрозныя ад афіцыйнага.

   Цяпер жа ўлада намагаецца ўсталяваць свой кантроль і над апошняй крыніцай аб'ектыўнае інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі - пагроза цэнзуры навісла над інтэрнэтам. Па некаторых зьвестках, беларускія спэцслужбы актыўна засвойвабць кітайскі досьвед блякаваньня "нежаданых" сайтаў у інтэрнэце. Набываецца праграмнае забесьпячэньне для перакрыцьця досягу да апазыцыйных уладзе web-сайтаў з кампутару на тэрыторыі Беларусі.

   16-ы дзень кожнага месяцу - дзень нашае салідарнасьці. Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, якія адплацілі свабодай за сваю сьмеласьць. Салідарнасьці памяці тых змагароў за свабоду, праўду пра загадкавыя абставіны сьмерці якіх мы даведаемся толькі калі наступяць іншыя часы. З кожным месяцам тысячы і тысячы людзей далучаюцца да акцыі салідарнасьці, запальваюы сьвечку на сваім акне.

   16 сьнежня інтэрнэт-супольнасьць "Трэці Шлях" (www.3dway.org) запаліць сьвечку салідарнасьці ў інтэрнэце. Як і ў рэальным сьвеце, аднаго нашага вакенца не дастаткова, і таму мы прапануем Вас далучыцца да акцыі "Салідарнасьць Байнэта".

   На адну гадзіну з 19:30 да 20:30 менскага часу замяніце галоўную старонку свайго сайту на адну з паказаных ніжэй, каб выказаць сваю салідарнасьць і паказаць тым, хто яшчэ сумняваецца, на што ператварыцца беларускі інтэрнэт, калі даць цэнзуры дабрацца да яго.

посмотреть 1 вариант посмотреть 2 вариант
Варыянт без магчымасьці ўваходу на сайт
Варыянт з гузкамі "уваход на сайт" і "падрабязнасьці пра акцыю"
Рускамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Беларускамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Нямецкамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Ангельскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Польскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Украінскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Чэшскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Рускамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Беларускамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Нямецкамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Ангельскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Польскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Украінскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip
Чэшскамоўная
» праглядзець прыклад
» зладаваць у архіве zip

   Яшчэ ня згасла наша надзея. Яшчэ гарыць сьвечка ў нашым акне.
   Мы будзем свабоднымі людзьмі ў свабоднай краіне.
   Наша сіла - толькі ў салідарнасьці


   Калі Вы маеце тэхнічныя пытаньні альбо Вам патрабуецца тэхнічная дапамога - зьвярнецеся на e-mail тэхнічнае падтрымкі супольнасьці Трэцяга шляху: 3dway@3dway.org

   Калі вы маеце іншыя пытаньні, зьвязаныя з акцыяй, зьвярнецеся на e-mail: papandos@gmail.com