Мы з вамі жывем у эўрапескай краіне, якая зьбілася з шляху дэмакратыі і прагрэсу. У ёй безь сьлядоў зьнікаюць людзі, якія наважыліся сказаць "не!" тыраніі.
У ёй забіваюць журналістаў, якія не баяцца несьці людзям праўду пра таталітарны рэжым. Зь нядаўніх часоў паводле законаў ГЭТАЕ краіны можна трапіць у турму за крытыку існуючых тут парадкаў.
І ГЭТА краіна - НАША Беларусь!
У НАШАЙ краіне адымаюць магчымасьць выпісваць незалежную прэсу.
У НАШАЙ краіне няма тэлевізіі і радыё, якое агучвала б меркаваньні, адрозныя ад афіцыйнага.
Цяпер жа ўлада намагаецца ўсталяваць свой кантроль і над апошняй крыніцай аб'ектыўнае інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі - пагроза цэнзуры навісла над інтэрнэтам. Па некаторых зьвестках, беларускія спэцслужбы актыўна засвойвабць кітайскі досьвед блякаваньня "нежаданых" сайтаў у інтэрнэце. Набываецца праграмнае забесьпячэньне для перакрыцьця досягу да апазыцыйных уладзе web-сайтаў з кампутару на тэрыторыі Беларусі.
16-ы дзень кожнага месяцу - дзень нашае салідарнасьці. Салідарнасьці з сем'ямі зьніклых беларускіх апазыцыянэраў. Салідарнасьці з палітычнымі зьняволенымі, якія адплацілі свабодай за сваю сьмеласьць. Салідарнасьці памяці тых змагароў за свабоду, праўду пра загадкавыя абставіны сьмерці якіх мы даведаемся толькі калі наступяць іншыя часы. З кожным месяцам тысячы і тысячы людзей далучаюцца да акцыі салідарнасьці, запальваюы сьвечку на сваім акне.
16 сьнежня інтэрнэт-супольнасьць "Трэці Шлях" (www.3dway.org) запаліць сьвечку салідарнасьці ў інтэрнэце. Як і ў рэальным сьвеце, аднаго нашага вакенца не дастаткова, і таму мы прапануем Вас далучыцца да акцыі "Салідарнасьць Байнэта".
На адну гадзіну з 19:30 да 20:30 менскага часу замяніце галоўную старонку свайго сайту на адну з паказаных ніжэй, каб выказаць сваю салідарнасьць і паказаць тым, хто яшчэ сумняваецца, на што ператварыцца беларускі інтэрнэт, калі даць цэнзуры дабрацца да яго.
 |
 |
Варыянт без магчымасьці ўваходу на сайт
|
Варыянт з гузкамі "уваход на сайт" і "падрабязнасьці пра акцыю" |
|
|
|
Яшчэ ня згасла наша надзея. Яшчэ гарыць сьвечка ў нашым акне.
Мы будзем свабоднымі людзьмі ў свабоднай краіне.
Наша сіла - толькі ў салідарнасьці